Прэс-сакратар Пуціна не ведае, ці была размова з Лукашэнкам пра “Уралкалій"
Дзмітрый Пяскоў не можа сказаць, што абмяркоўвалі кіраўнікі краінаў, калі ляцелі з Гродна ў Калінінград.
Між тым, як нагадвае РИА Новости, раней Пяскоў казаў, што парадак дня прадугледжвае зусім іншую тэму, але нельга выключаць, што тэма “Уралкалія” будзе закранутая.
Генеральны дырэктар расійскай кампаніі “Уралкалій” Уладзіслаў Баўмгертнер месяц правёў у СІЗА КДБ, куды яго змясцілі па абвінавачанні ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Бізнесмена перавялі пад хатні арышт акурат у дзень прыезду ў Беларусь Уладзіміра Пуціна.