Прэтэндэнты ў дэпутаты зарэгістравалі каля 17 тысяч ініцыятыўных груп

У Беларусі зарэгістравана 16 860 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік. Агулам у Беларусі ў выбаркамы паступіла 16 903 заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. З гэтага ліку 23 заяўнікам было адмоўлена ў рэгістрацыі, 20 адклікалі свае заявы.

Па словах Лазавіка, адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп ад палітычных партый былі адзінкавымі. Агулам зарэгістраваная 341 ініцыятыўная група ад прадстаўнікоў палітычных партый.

У прыватнасці, зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы Камуністычнай партыі Беларусі, БНФ, АГП, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Беларускай аграрнай партыі, партыі левых "Справядлівы мір", партыі "Зялёных", партыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай "Грамада", Ліберальна-дэмакратычнай, Беларускай сацыяльна-спартовай і Беларускай патрыятычнай партый, Партыі працы і справядлівасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі