Прэзентацыя на Еўрарадыё: “ЕР 2013” ад праекта “Нафта”

Праект беларускіх музыкаў на чале з лідарам J:Морс Уладзімірам Пугачам прэзентуе на Еўрарадыё дэбютны “ЕР 2013”. Яго песні, як і трэкі некалькіх наступных ЕР каманды, аднойчы складуць паўнафарматнік “Нафты”.

“Паколькі першапачаткова наш праект быў заяўлены як некамерцыйны, і такім і застаецца — то бок, мы не прытрымліваемся ніякіх кан’юктурных умоўнасцяў, мы выкладаем усё, што з’яўляецца”, — тлумачыць парцыённую падачу матэрыялу Уладзімір Пугач.

Канцэпцыяй праекту, ЕР і будучай пласцінкі Пугач называе адсутнасць любых межаў: маўляў, што прыдумляем, тое і запісваем.

“Магчыма, з боку відней — адны кажуць, што гэта ўсё роўна падобна да J:Морс, іншыя, што гучыць больш жорстка, — працягвае музыка. — Я, шчыра кажучы, не замарочваюся па гэтай прычыне. Сутнасць гэтага праекту не ў тым, каб выскачыць са штаноў і запісаць нешта дыяметральна супрацьлеглае таму, што я рабіў раней, а ў тым, каб папрацаваць іншым складам, і спавядаць крыху іншы падыход. То бок, не заціскаць сябе ні тэрмінамі ні жанравымі ўмоўнасцямі”.

“ЕР 2014” ад “Нафты” з’явіцца, адпаведна, у наступным годзе. Сам альбом праекта можа выйсці і праз 2 гады, зноў жа, таму, што фармацыя не прывязаная да тэрмінаў. Да таго ж, цяпер Пугач займаецца напісаннем матэрыялу для новага лонгплэя J:Морс, дзе ўсё акурат наадварот. Таму “праект для душы” пакуль адкладзены да лепшых часоў.

Спампаваць “ЕР 2013” з бонус-трэкам можна таксама на сайце праекту naftamusic.by.

Над запісам працавалі:

Алесь-Францішак Мышкевіч

бас-гітара, спевы, музыка

Уладзімір Пугач

спевы, гітара, музыка, тэксты

Аляксандр Старажук

бубны, перкусія, музыка, спевы

Павел Трацяк

гітара, спевы, праграмінг, музыка

Запiс: Андрэй Баброӯка, Павел Трацяк, cтудыя "Селах", Мiнск;

Аляксей Зайцаӯ, cтудыя "Бегемот", Мiнск

Звядзенне, майстраванне: Андрэй Баброӯка, cтудыя "Селах", Мiнск

Фота: Андрэй Краӯчанка

Aфармленне: Iгар Назаранка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі