Прэзентацыя на Еўрарадыё: гурт “БагнаКрай” сардэчна запрашае ў пекла!

Лідар гурта Мікалай Кротаў тлумачыць змену назвы тым, што музыка гурта прагрэсуе. Маўляў, “Багна” — гэта ўжо зусім іншы гурт у параўнанні з 2004 ці нават 2011 годам. Новае гучанне музыкі дэманструюць на міньёне “Сардэчна запрашаем у пекла”, у які ўваходзяць 3 кампазіцыі.

“Ад класічнай “Багны” у новыя песні перакачаваў тру-метал з усім выцякаючым, — распавядае Еўрарадыё пра змест міньёну Мікалай Кротаў. — “Сардэчна запрашаем у пекла” акцэнтуе ўвагу на заганах сучаснага грамадства. То бок, мы выказваем невялікі пратэст гэтаму грамадству”.

Сваё бачанне ідэальнага грамадства музыкі гурта пакідаюць пры сабе, але заклікаюць людзей задумацца над сваімі парокамі і выправіць іх.

Канцэртная прэзентацыя міньёна “Сардэчна запрашаем у пекла” ад гурта “БагнаКрай” адбудзецца напрыканцы жніўня ў клубе “Цэнтр”. А ўжо сёння яго можна паслухаць на Еўрарадыё!

Нагадаем, гурт “Багна” узнік у 2004 годзе. Праз 2 гады каманда сышла ў доўгатэрміновы адпачынак. Вярнуўшыся на сцэну ў 2011 годзе, “Багна” адыграла некалькі канцэртаў і цалкам змяніла склад. Цяпер гурт мае сур’ёзныя планы, сярод якіх — выпуск альбома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі