Прэзідэнт Эквадора пасадзіў дрэва каля Палаца Незалежнасці ў Мінску (фота)
Рафаэль Карэа Дэльгада знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі.
31 кастрычніка разам з Аляксандрам Лукашэнкам ён пасадзіў ёлку на Алеі ганаровых гасцей.
Падчас перамоваў кіраўнікоў Беларусі і Эквадора было адзначана, што ў іх краін шмат агульнага. Лукашэнка падкрэсліў вялікую зацікаўленасць беларускіх уладаў у пашырэнні супрацоўніцтва з Эквадорам і з іншым краінамі Лацінскай Амерыкі.
Лукашэнка і трое яго сыноў пасадзілі ёлку каля Палаца Незалежнасці (фота)
Фота — БЕЛТА