Прэзідэнт Польшчы на саміце ААН гаварыў пра беларускіх палітвязняў

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступае на саміце ААН

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступае на саміце ААН / PAP

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас саміту ААН з нагоды 75-й гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека гаварыў пра сітуацыю ў Беларусі, перадае беларуская служба Польскага радыё.

Па словах Дуды, Польшча выкарыстоўвае ўсе дыпламатычныя сродкі, каб вызваліць польскіх грамадзян, якія ўтрымліваюцца ў Беларусі. З жалем канстатаваў ён, што гэтыя сродкі не даюць ніякага эфекту.

"Гэтыя асобы, як і многія іншыя, былі асуджаныя на падставе ілжывых паказанняў, падчас інсцэніраваных судоў, вынікі якіх вядомыя яшчэ да іх пачатку", — падкрэсліў Дуда. Ён заклікаў міжнародную супольнасць рашуча супрацьстаяць такім ганебным дзеянням.

"Неверагодна, што гэта адбываецца так блізка ад мяжы NATO і ЕС, што камеры катаванняў усё яшчэ існуюць у ХХІ стагоддзі ў краіне, якая знаходзіцца непасрэдна за нашымі межамі, і няма ніякага кантакту з людзьмі, якія сядзяць у турмах, як гэта ёсць у справе Анджэя Пачобута", — заявіў польскі прэзідэнт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі