Прэзідэнт скасаваў штамп на выезд за мяжу з 1 студзеня 2008 года
У Беларусі з 1 студзеня 2008 года адмяняецца дазвольны штамп у пашпарце для часовага выезду за мяжу. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 снежня.
Такім чынам, пашпарт грамадзяніна Беларусі будзе сапраўдны для часовых выездаў за мяжу без прастаўлення гэтай адзнакі.
У мэтах забеспячэння эфектыўнага кантролю на дзяржаўнай мяжы за выездам з краіны ствараецца банк дадзеных аб грамадзянах Беларусі, права якіх на выезд з краіны часова абмежаваны.
Указам зацверджана адпаведнае палажэнне, у якім вызначаны парадак вядзення банка дадзеных, пералік дзяржаўных органаў, па звестках якіх фармуецца банк дадзеных, а таксама механізм перадачы звестак з банка дадзеных Дзяржаўнаму памежнаму камітэту.
БЕЛТА