Прэзідэнт Украіны паведаміў кіраўніцтву Літвы пра шантаж з боку Расіі

Пра гэта ў тэлефоннай гутарцы з прэзідэнткай Літвы Даляй Грыбаўскайтэ нібыта паведаміў Віктар Януковіч. Словы Януковіча абнародавала дарадца літоўскага прэзідэнта па замежнай палітыцы Ёвіта Нелюпшэне, перадае ru.delfi.lt.



Падчас тэлефоннай гутаркі Януковіч заявіў аб пагрозах абмежаваць імпарт тавараў з Усходняй Украіны. А гэта, па падліках Кіева, магло б прынесці мільярдныя страты. Па словах Нелюпшэне, Украіна не выстаяла перад эканамічным ціскам і шантажом.



Нагадаем, што 21 лістапада Украіна заявіла, што прыпыняе падрыхтоўку да падпісання дамовы пра асацыятыўнае сяброўства і вольны гандаль з ЕС. Яно мусіла адбыцца на саміце Усходняга партнёрства на наступным тыдні ў Вільні.



Фота — Коммерсант

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі