Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі знізіліся амаль на 20%
Дылерскі цэнтр аўтамабіляў / dvizhok.su
За студзень-ліпень 2021 года дылеры, якія ўваходзяць у беларускую аўтамабільную асацыяцыю, прадалі ў краіне 27 тысяч новых аўтамабіляў.
Гэта на 18% менш чым у мінулым годзе, калі за аналагічны перыяд было прададзена 33 тысячы аўтамабіляў, паведамляюць Naviny.by са спасылкай на статыстыку БАА.
Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі зніжаюцца не першы год. Так, вынік 2020 года, калі было прададзена ўсяго 53 тысячы аўто, меншы за вынік 2019 года на 18%.
З усіх прададзеных новых машын за мінулы год 70% — расійскай вытворчасці. Доля беларускіх машын (Geely) вырасла з 10 да 17%.
У 2020 годзе ў пяцёрку лідараў продажаў у Беларусі ўвайшлі LADA, Geely, Renault, Volkswagen і Kia.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.