Касіць не дапамагае — у Мінску шукаюць спосабы барацьбы з небяспечнай раслінай

Сумнік

Сумнік / pixabay.com

Мінскія эколагі і гарадскія ўлады днямі ацанілі сітуацыю з інвазіўнымі (чужароднымі) раслінамі, якія пагражаюць біяразнастайнасці і мясцовым відам. Высветлілася, што "плошча, дзе узрастае баршчэўнік Сасноўскага, скарацілася з 18 да 15 га, аднак плошча, занятая сумнікам канадскім, павялічылася са 150 да 250 га". Пра гэта расказаў на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання горада старшыня гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валянцін Шатраўка. Яго словы прыводзіць агенцтва "Мінск-Навіны".

Каб паправіць сітуацыю, гарадскія ўлады ўжо правялі нараду з прадстаўнікамі "Зелянбуда". Устанавілі больш жорсткія тэрміны выканання работ па рэгуляванні колькасці інвазіўных раслін. Больш жорсткім стане і кантроль за гэтымі тэрмінамі. Мяняецца і тактыка: дагэтуль сумнік толькі выкошвалі, але, відавочна, што гэта не дапамагло. Таму Мінгаркампрыроды даў дабро на апрацоўку гэтай расліны гербіцыднымі прэпаратамі.

Дададзім, што гэтыя расліны небяспечныя не толькі для мясцовай флоры. Сок баршчэўніка, калі трапляе на скуру чалавека, можа справакаваць апёкі, а сумнік канадскі з'яўляецца алергенам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі