Простымі словамі: што змянілася ў сітуацыі з "дармаедамі"

Простыми словами: что изменилось в ситуации с "тунеядцами"

На нарадзе 9 сакавіка Аляксандр Лукашэнка абвясціў, што скандальны дэкрэт №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" адмяняць не будуць. Але, каб не крыўдзіць людзей, несправядліва запісаных у "дармаеды", і зняць градус сацыяльнай напружанасці, дзеянне дэкрэта "ссунута" на год. Што гэта значыць?

Падатковыя інспекцыі каментароў пакуль што не даюць — яны, як і мы ўсе, чытаюць навіны, дзівяцца і радуюцца. Але, мяркуючы па тым, што сказаў Лукашэнка, ёсць чатыры варыянты развіцця падзеяў:

1. Калі вам прыйшла квітанцыя аб аплаце збору за 2015 год, і вы яго аплацілі — вам вернуць грошы.
2. Але калі вы "не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў" і ў 2016 годзе, дык за яго вам залічаць ўжо аплачаны збор за 2015 год. Тады грошы не вернуць, але і плаціць зноў будзе не трэба.
3. Калі вам прыйшло паведамленне аб аплаце збору за 2015 год, і вы яго праігнаравалі — віншуем, нічога плаціць не трэба!
4. Але калі дзяржава вырашыць, што і ў 2016 годзе вы былі "дармаедам", усё пачнецца па-новай: квітанцыя, месяц на тое, каб заплаціць 20 базавых велічыняў, пеня і пагроза адміністрацыйнага пераследу. Усё гэта ўжо з канца 2017 года.

Нагадаем, у лютым акцыі супраць дэкрэта №3 прайшлі ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. У Мінску і ў Гомелі "маршы нетунеядцев" сабралі па некалькі тысяч чалавек. У Брэсце і ў Віцебску яны налічвалі да тысячы ўдзельнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі