Пры землятрусе ў Інданэзіі загінулі некалькі дзясяткаў чалавек
Не менш за 90 чалавек загінулі пры моцным землятрусе на інданэзійскім востраве Ламбок. Пацярпелых таксама налічваюцца дзясяткі чалавек, перадае Бі-Бі-Сі. Землятрус быў магнітудай 7 балаў.
Тыдзень таму на Ламбоку адбыўся яшчэ адзін землятрус. Пры ім загінулі не менш за 16 чалавек. Турысты любяць прыязджаць на Ламбок, бо тут добрыя пляжы і пешыя маршруты.
Пасля апошняга землятрусу адбылося не менш за 130 афтэршокаў.
Паведамляецца, што ў розных гарадах вострава разбурана шмат будынкаў. Былі перабоі ў падачы электрычнасці.
Дарэчы, землятрус, ад якога пацярпеў Ламбок, некалькі секундаў адчуваўся і на суседнім Балі.