Прынцы Уільям і Гары таемна зняліся ў новых "Зорных войнах"

Прынцы Уільям і Гары таемна зняліся ў новых "Зорных войнах"

Прынцы Уільям і Гары наведалі здымачную пляцоўку "Зорных войнаў". Паведамляецца, што ганаровых гасцей сустракалі акцёры Дэйзі Рыдлі (Рэй), Джон Баега (Фін) і Марк Хэміл (Люк Скайуокер), а таксама Чубака.

Прынцы заявілі, што з'яўляюцца прыхільнікамі легендарнай кінасагі. Паводле непацверджанай інфармацыі, прадстаўнікі брытанскай каралеўскай сям'і прынялі ўдзел у здымках фільма, пераапранутыя ў штурмавікоў. Але нават калі прынцы і напраўду зняліся ў "Зорных войнах", апазнаць іх будзе немагчыма: іх твары будуць схаваныя пад маскамі штурмавікоў.

Выхад новай часткі "Зорных войнай" у кінапракат запланаваны на снежань 2017 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі