Прызначаны новы галоўны трэнер ФК "Іслач"

Прызначаны новы галоўны трэнер ФК "Іслач"

Прызначаны новы галоўны трэнер ФК "Іслач" з Мінскага раёна. Ім стаў Арцём Радзькоў. Яго папярэднік Віталь Жукоўскі нядаўна ачоліў БАТЭ. Цікава, што і сам Радзькоў у СМІ называўся сярод кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера барысаўчан.

Арцёму Радзькову 35 гадоў. Як футбаліст ён выступаў за БАТЭ і жодзінскае "Тарпеда", паспеў пагуляць за клубы Расіі і Турцыі. Быў гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі. Кар'еру гульца спыніў летам 2016-га з-за сур'ёзнай траўмы. Уваходзіў у трэнерскі штаб "Энергетыка-БДУ", у канцы 2020-га быў у структуры БАТЭ, уваходзіў у трэнерскі штаб маладзёжнай зборнай.

У мінулым сезоне "Іслач" заняла ў нацыянальным чэмпіянаце 7-е месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі