Пуцін — Лукашэнку: Нейкія катастрафічныя з'явы адсутнічаюць

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі сітуацыю ў эканоміцы і на валютным рынку Расіі. Пуцін падкрэсліў, што ніякіх катастрафічных з'яваў няма, мае месца "натуральная сітуацыя". У Расіі дастаткова рэсурсаў для падтрымання стабільнасці эканомікі, запэўніў расійскі прэзідэнт.



Зразумела, з-за чаго паўстала гэтае пытанне: ЕС і ЗША рыхтуюць санкцыі, у тым ліку эканамічныя супраць Расіі — адказ на яе агрэсію ў Крыме.



Як паведамляе БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка праінфармаваў Уладзіміра Пуціна пра... выбары ў мясцовыя саветы, якія мусяць прайсці ў Беларусі 23 сакавіка. Прэзідэнт Расіі даведаўся, што наша краіна гатовая іх правесці "на высокім узроўні".



Таксама кіраўнікі краін абмеркавалі і сітуацыю ва Украіне. Афіцыйная інфармацыя пра гэтую частку размовы вельмі сціплая: Лукашэнка і Пуцін "выказалі агульнае разуменне неабходнасці развіцця сітуацыі ў інтарэсах украінскага народу і ўсіх людзей, якія жывуць ва Украіне".



Як вядома, Лукашэнка публічна не выказваў падтрымку дзеянням Расіі ў Крыме. Заявы кіраўніка Беларусі па "ўкраінскім пытанні" вельмі асцярожныя, гэта пераважна высновы, якія трэба зрабіць, каб у Беларусі не здарыліся аналагічныя падзеі.
 

Лукашэнка: Толькі ідыёт пасля падзей ва Украіне не зробіць высноваў (відэа)
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі