Пуцін назваў украінскіх вайскоўцаў у Дэбальцаве “нарывам”

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін лічыць украінскіх вайскоўцаў у Дэбальцаве “нарывам” і лічыць, што “з гэтай праблемай трэба заканчваць”. Пра гэта ён заявіў на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам, перадае ТСН.

“Вядома ж, прайграваць заўсёды кепска, гэта заўсёды бяда для пераможаных, асабліва прайграваць учорашнім “шахцёрам” або “трактарыстам”. Але жыццё пойдзе далей, не трэба на гэтым зацыклівацца”, — заявіў Пуцін у часе свайго візіту ў Венгрыю.

Ён патлумачыў, што за тыдзень да Мінскіх дамоўленасцяў украінскія войскі апынуліся ў акружэнні, а спробы вырвацца з яго будуць блакаваць са знешняга боку.

Таксама Пуцін распавёў, што адказныя асобы не павінны перашкаджаць украінскім вайскоўцам складваць зброю і не будуць пераследваць людзей, якія хочуць скласці зброю. Баевікі не павінны ўтрымліваць гэтых людзей і павінны дазволіць ім пакінуць зону канфлікта, перадае УНІАН.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі