Пуцін паабяцаў выдаць кампенсацыі за вайскоўцаў, “зніклых без вестак"

Папраўкі ўносяцца ў закон "Аб грашовым забеспячэнні ваеннаслужачых і прадастаўленні ім асобных выплат", якім раней былі прадугледжаны выплаты толькі сваякам салдат, што загінулі падчас збораў.

"Прадугледжваецца выплачваць штомесячную грашовую кампенсацыю таксама членам сем'яў ваеннаслужачых або грамадзян, прызваных на ваенныя зборы, зніклых без вестак пры выкананні імі абавязкаў ваеннай службы і ва ўстаноўленым законам парадку прызнаных без вестак адсутнымі або абвешчаных памерлымі", - гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на сайце Крамля.

Катэгорыі тых ваенных, сем'і якіх змогуць разлічваць на падтрымку, будзе вызначаць расейскі ўрад, паведамляе ВВС.

Папраўкі да закона ўступяць у сілу з 1 студзеня 2016 года. Раней ва ўкраінскіх СМІ і шэрагу расійскіх выданняў з'яўляліся паведамленні пра тое, што расійскія салдаты, ваюючыя на Данбасе, былі прызваныя на вучэнні ў Растоўскую вобласць, аднак у выніку апынуліся ва Украіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі