Пуцін прызначыў парад Перамогі ў Маскве на 24 чэрвеня

Пуцін прызначыў парад Перамогі ў Маскве на 24 чэрвеня

Парад Перамогі пройдзе ў Маскве 24 чэрвеня. Пра гэта прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў падчас відэаканферэнцыі з міністрам абароны Сяргеем Шайгу

Парад Перамогі быў адкладзены ў сувязі з каранавірусам. Цяпер, па словах Пуціна, якія перадае сайт Крамля, эпідэміялагічная сітуацыя ў Расіі і ва Узброеных сілах стабілізавалася. 

Стабілізацыя, паводле РБК, у Расіі выглядае так: за апошнія дні стабільна фікусуюць 8,5-9 тысяч новых выпадкаў каранавіруса.

"Загадваю пачаць падрыхтоўку да вайсковага параду ў гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне — у сталіцы Расіі, Маскве, і іншых гарадах. Мы зробім гэта 24 чэрвеня — у дзень, калі ў 1945 годзе адбыўся легендарны, гістарычны парад пераможцаў, калі па Краснай плошчы прайшлі байцы, якія змагаліся пад Масквой і абаранялі Ленінград, якія змагаліся пад Сталінградам, вызвалялі Еўропу, якія бралі штурмам Берлін", — заявіў расійскі прэзідэнт.

Марш "Несмяротнага палка" Пуцін прапанаваў перанесці на 26 ліпеня — Дзень Ваенна-марскога флоту Расіі. "У гэты ж дзень загадваю вам правесці традыцыйны ваенна-марскі парад на галоўных базах Ваенна-марскога флоту краіны", — дадаў ён.

Нагадаем, што ў Мінску парад у гонар Перамогі прайшоў 9 траўня — у адзінай краіне ў Еўропе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі