Пуцін запрасіў Лукашэнку ў Сочы

Пуцін запрасіў Лукашэнку ў Сочы

7 кастрычніка адбылася тэлефонная размова паміж кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнка і яго расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Нагодай для размовы стаў дзень народзінаў Пуціна — ён адзначыў сваё 65-годдзе і атрымаў віншаванне ад Лукашэнкі.

Як адзначае прэс-служба беларускага кіраўніка, Пуцін запрасіў Лукашэнку прыняць удзел у пасяджэннях Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету і Савету кіраўнікоў дзяржаваў СНД, якія пройдуць у Сочы ў бліжэйшую сераду, 11 кастрычніка.

Падчас размовы бакі абмеркавалі “актуальны стан беларуска-расійскага супрацоўніцтва і тэндэнцыі ў гэтай сферы” і “тэму падрыхтоўкі да правядзення сесіі Савету калектыўнай бяспекі АДКБ у Мінску, якая запланаваная на 30 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі