Пуцін: На тавары напісана — Беларусь, зрываеш налепку — Польшча
На думку прэзідэнта РФ, з-за пагаднення Украіны з ЕС Расія страціць 100 млрд долараў, у тым ліку, з-за магчымага рээкспарту. У якасці прыкладу ён прывёў Беларусь.
Расійскі прэзідэнт заявіў на ім, што страты эканомікі яго краіны ад рэалізацыі пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕС могуць скласці больш за 100 мільярдаў долараў. Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што гэта толькі "самыя сціплыя ацэнкі". "Пад ударам апынуцца цэлыя сектары нашай прамысловасці і АПК", — заявіў Пуцін.
Ён нагадаў, што з-за абнулення Украінай мытаў на імпарт з ЕС адбудзецца значны рост паставак еўрапейскіх тавараў на ўкраінскі рынак. А ўкраінская прадукцыя, якая не вытрымае канкурэнцыі, будзе выцясняцца пераважна на расійскі рынак. Уладзімір Пуцін гаварыў і пра пагрозу рээкспарта тавараў з ЕС пад выглядам украінскіх у Расію. Таму Масква не можа спакойна на гэта рэагаваць.
"Вось Пётр Аляксеевіч будзе выступаць, ён скажа, я бачу, ён не згодны са мной. У нас нават у межах Мытнага саюза ўжо сёння ідзе забаронены да ўвозу на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі тавар з краін ЕС. У дадзеным выпадку, на жаль, праз Беларусь. Вось напісана: краіна паходжання — Беларусь. Налепку сарвалі — Польшча. З Украіны гэта будзе ў дзясяткі разоў, захлісне проста, разумееце? Захлісне. І я ведаю, што кіраўніцтва Беларусі — і Урад, і Прэзідэнт — імкнуцца перашкодзіць падобнай негатыўнай і незаконнай практыцы. У нас з імі хаця б ёсць пагадненне. З Украінай гэтага няма", — заявіў Пуцін.
Таксама прэзідэнт Расіі звярнуў увагу прысутных на той факт, што страты могуць быць і ў эканомік Беларусі і Казахстана.
Фота — AFP