Пяць машын сутыкнуліся ноччу на М1 — ёсць загінулы
ДТЗ на трасе М1 / прэс-служба МУС Беларусі
ДТЗ з удзелам пяці машын адбылося ў ноч на пятніцу на трасе М1 "Брэст — Мінск — мяжа Расіі" недалёка ад Барысава.
Кіроўца Volkswagen Polo не справіўся з кіраваннем, і яго машыну занесла ў адбойнік. Ззаду ў яго ўрэзаўся мікрааўтобус Mercedes. З Volkswagen выйшаў мужчына — паглядзець, што адбылося, і ацаніць шкоду. Яго збіў вялікагруз. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы.
Усяго ў ДТЗ трапілі два грузавікі, мікрааўтобус і два легкавыя аўто, паведамілі ў прэс-службе МУС.
У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ДАІ нагадвае аб неабходнасці трымаць дыстанцыю і хуткасны рэжым, а таксама быць вельмі ўважлівымі на дарозе. Калі ўсё ж такі здарылася ДТЗ, кіроўца і пасажыры павінныя неадкладна сысці з праезнай часткі ў бяспечнае месца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.