СК распавёў пра дзяцей, якія пацярпелі пры катанні на цюбінгах за выходныя

СК распавёў пра дзяцей, якія пацярпелі пры катанні на цюбінгах за выходныя

За 6-7 студзеня ў Беларусі пры катанні на цюбігах атрымалі траўмы дзеці. Афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчаровай распавяла пра 5 выпадкаў. Яна адзначае, што пацярпелых "значна больш".

У Фрунзенскім раёне Мінска шасцігадовы хлопчык пры спуску на цюбінгу стукнуўся галавой аб дрэва, атрымаў множныя пераломы і траўмы. Таксама галавой аб дрэва стукнулася васьмігадовая дзяўчынка ў вёсцы Ляскоўка Мінскага раёна: у яе шматлікія пераломы і траўмы. 

У Цэнтральным раёне сталіцы дзевяцігадовая дзяўчынка пры катанні на цюбінгу сутыкнулася галавой з іншым дзіцем. Вынік — цяжкія траўмы. 

У Ваўкавыску 11-гадовы хлопчык, едучы з горкі на цюбінгу, стукнуўся спінай аб камяні. У яго цяжкія траўмы, парывы ​​ўнутраных органаў. 

У Савецкім раёне Мінска васьмігадовы хлопчык пры катанні на цюбінгу стукнуўся галавой аб дрэва. Са шматлікімі траўмамі і пераломамі ён знаходзіцца ў рэанімацыі. 

Самая трагічная гісторыя адбылася ў Магілёве. Як распавядала Еўрарадыё, 24-гадовы мужчына пры катанні на цюбінгу (па іншай версіі, на аўтамабільнай камеры) стукнуўся галавой аб ліхтарны слуп і загінуў. 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 08.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі