Пяцёра ўдзельнікаў пратэстаў выплацяць "Мінсктрансу" больш за 7 тысяч рублёў

Аўтобус рухаецца па маршруце ў Мінску / Еўрарадыё​
Аўтобус рухаецца па маршруце ў Мінску / Еўрарадыё​

Па рашэнні суда Заводскага раёна Мінска з пяцярых удзельнікаў пратэстаў спагнаная шкода, нанесеная прыпыненнем руху грамадскага транспарту, паведамляе Генпракуратура.

Пазоў у суд накіравала сталічная пракуратура. Адказчыкаў па справе раней ужо асудзілі за беспарадкі 30 жніўня мінулага года. Цяпер яны павінныя выплаціць 7,5 тысяч рублёў на карысць "Мінсктранса", а таксама дзяржаўную пошліну ў памеры 300 рублёў.

Рашэнне суда не ўступіла ў законную сілу, яго можна абскардзіць і апратэставаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі