П'яны кіроўца з адкруткай у руках напаў на інспектара ДАІ

П'яны кіроўца з адкруткай напаў на даішнікаў / кадр з відэа
П'яны кіроўца з адкруткай напаў на даішнікаў / кадр з відэа

У аграгарадку Нача Ляхавіцкага раёна п'яны кіроўца напаў на інспектараў ДАІ, пагражаючы адкруткай. Як паведамляе тг-канал "Обратная сторона", здарэнне адбылося 2 лістапада.

Міліцыянты спынілі "Мазду". А кіроўца, выйшаўшы з машыны, адразу пачаў ім пагражаць адкруткай. Пры гэтым мужчына некалькі разоў спрабаваў ударыць ёй афіцэраў і ўцячы.

Пасля затрымання выявілася, што ў 55-гадовага мясцовага жыхара было 1,5 праміле алкаголю.

Адзін з даішнікаў ужо чатыры разы лавіў вяскоўца за п'янае кіраванне аўтамабілем. Апошнім разам той пагражаў міліцыянту расправай у выпадку чарговага затрымання.

На кіроўцу пачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненні да міліцыянтаў і склалі пратаколы за п'яную язду без правоў. Яму пагражае да сямі гадоў калоніі. Мужчыну пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі