Пытанне адпраўкі міратворцаў ААН ва Украіну пакуль не абмяркоўваецца

Савет Бяспекі ААН сёння плануе сабрацца для абмеркавання сітуацыі на ўсходзе Украіны і ацэнкі выканання дамоўленасцяў па ўрэгуляванні канфлікту, дасягнутых у Мінску 12 лютага.

Як паведаміла ТАСС дыпламат адной з заходніх краін-членаў СБ, у сустрэчы, як чакаецца, прыме ўдзел спецыяльны прадстаўнік АБСЕ ў кантактнай групе Хайдзі Тальявіні.

Невядома, ці будзе сустрэча адкрытай — яе фармат яшчэ вызначаецца. Пры гэтым на сустрэчы наўрад ці будзе узнятае пытанне размяшчэння ва Украіне міратворцаў ААН, якое магчымае толькі з дазволу Савета Бяспекі, піша zviazda.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі