Пытанні бяспекі: як Пераходны кабінет забяспечыць ананімнасць супрацоўнікаў?

Дэмсілы запрашаюць беларусаў стаць “кадравым рэзервам” на выпадак пераменаў. Але хто гарантуе ім бяспеку? / planetabelarus
Дэмсілы запрашаюць беларусаў стаць “кадравым рэзервам” на выпадак пераменаў. Але хто гарантуе ім бяспеку? / planetabelarus

Намеснік Паўла Латушкі па кадравым рэзерве Новай Беларусі Юрый Губарэвіч распавёў, як Пераходны кабінет плануе паклапаціцца пра бяспеку людзей, якія захочуць стаць “кадравым рэзервам” Новай Беларусі.

— Заявіць пра жаданне мець нейкую пасаду ў будучыні – не злачынства. Але нават я не буду мець поўнага доступу да ўсіх людзей, якіх мы запрашаем у кадравы рэзерв.

Намі прадугледжана сістэма раздзельнага захавання персанальных дадзеных і тых дадзеных, якія складаюць агульны масіў. Гэта звесткі пра адукацыю, досвед працы, досвед кіравання калектывамі, пра тыя сферы, у якіх чалавек сябе бачыць у Новай Беларусі. У гэтых дадзеных ёсць уліковы нумар.

Мы ж працуем з масівам. Мы ведаем, напрыклад, што ў чалавека ёсць цікаўнасць да сферы эканомікі, мы прапаноўваем яму адукацыйныя праграмы, дапамагаем развівацца. На момант Х гэтыя дзве часткі дадзеных спалучаюцца, і мы маем поўнае разуменне з кантактамі – хто гэтыя людзі і адкуль.

Па словах Губарэвіча, гэта не адзіная мера перасцярогі, але распавядаць пра астатнія ён пакуль не стане.

Поўную версію інтэрв’ю з Юрыем Губарэвіча глядзіце на Ютуб-канале Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі