Рачкоўскі заявіў, што развалу ў хакейнай зборнай Беларусі няма, а ёсць пазітыў

Рачкоўскі заявіў, што развалу ў хакейнай зборнай Беларусі няма, а ёсць пазітыў

Кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Ігар Рачкоўскі ў інтэрв'ю газеце "Прессбол" пракаментаваў выступленне нашых хакеістаў на сусветным першынстве. Як вядома, зборная Беларусі прайграла чатыры матчы і пакінула пра сваю гульню сумнае ўражанне. Крытычна выказаўся пра яе Аляксандр Лукашэнка.

Рачкоўскі кажа, што нават у такой сітуацыі пазітыў ёсць. "Ніякага развалу і раздрая ў камандзе не назіраецца, — кажа кіраўнік федэрацыі. — Так, усе засмучаныя. І так, усе злыя. У першую чаргу — на саміх сябе". Паводле слоў Ігара Рачкоўскага, сварак і панікі ў зборнай няма. Ён хацеў бы, каб з'явіўся "які-небудзь імпульс добрай энергіі ад заўзятараў", што для гульцоў "сапраўды неабходна".

Хакеісты зборнай Беларусі сёння згуляюць з Францыяй. Матч пачнецца ў 21.15, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале “Беларусь 1”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі