Раманчук: Антыкрызісная праграма стане асновай агульнай платформы АДС

У Мінску прайшоў "круглы стол", прысвечаны антыкрызіснай праграме Аб'яднаных дэмакратычных сілаў. У ім удзельнічалі сябры Нацыянальнага камітэта АДС і, у якасці незалежных экспертаў, вядомыя беларускія эканамісты. Як паведаміў Еўрарадыё эканаміст Яраслаў Раманчук, з-за таго, што папярэдняй праграмай былі незадаволеныя "левыя", давялося напісаць асобны праект:

"Левы блок нашага палітычнага спектру незадаволіла тая антыкрызісная праграма, якая была прадстаўленая намі. І таму гэта - спроба праз экспертную суполку акрэсліць, прыкладам, 15 мер антыкрызіснага характару, якія трэба зрабіць, незалежна ад таго, якіх ты палітычных поглядаў прытрымліваешся".

Паводле слоў Раманчука, падчас падрыхтоўкі дакумента ўлічваліся таксама пажаданні дырэктарату: і дзяржаўных прадпрыемстваў, і прыватнага сектару, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў. Пасля дапрацоўкі ён мусіць стаць асновай агульнай платформы Аб'яднаных дэмакратычных сілаў.

Адзначым, што ў "круглым стале" прымалі ўдзел Анатоль Лябедзька, Аляксандр Дабравольскі, Станіслаў Багданкевіч, Аляксандр Вайтовіч, Андрэй Вардамацкі, Аляксандр Чубрык, Леанід Заіка ды іншыя. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі