Лукашэнка прыме рашэнне аб разнявольванні прадпрымальніцкай ініцыятывы
Рашэнне аб разнявольванні прадпрымальніцкай ініцыятывы прымуць на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у пятніцу на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі прэзідэнта. “Наколькі я праінфармаваны, урад разгледзеў гэтыя пытанні, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Мы павінны на ўзроўні прэзідэнта правесці нараду і прыняць адпаведнае рашэнне”.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пытанняў, якія патрабуюць прыняцця рашэнняў на яго ўзроўні, нямала. Лукашэнка патрабуе, каб гэты працэс не зацягваўся, нягледзячы на яго “шчыльны графік”.
Таксама на нарадзе ішла гаворка пра сітуацыю ў сельскай гаспадарцы, у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у адукацыі.