Рашэнне пра новую праграму МВФ для Беларусі будзе прынятае ўвосень

Місія Міжнароднага валютнага фонду 25 траўня завяршыла сваю працу ў Беларусі. Як адзначыў кіраўнік місіі Крыс Джарвіс, рашэнне пра новую праграму МВФ для Беларусі будзе прынятае ўвосень. Джарвіс: "На працягу некалькіх наступных месяцаў мы будзем працягваць падтрымліваць кантакты з беларускім бокам. Плануем  вярнуцца сюды на пачатку восені. Мы правядзем новую ацэнку эканамічнай сітуацыі ў краіне і разам з уладамі зробім выснову, ці патрэбна для Беларусі новая праграма падтрымкі МВФ. Калі ўрад і Нацыянальны банк будуць зацікаўленыя ў новай праграме, мы будзем гатовыя распрацаваць новую праграму, якая будзе ўключаць прадуманыя меры эканамічнай палітыкі".

Кіраўнік місіі  МВФ у Беларусі распавёў, што фонд рэкамендуе Беларусі развіваць банкаўскі  і фінансавы сектары, каб прыватныя прадпрыемствы мелі доступ да крэдытаў. МВФ лічыць неабходным працягнуць зніжэнне падаткавай нагрузкі і працяг прыватызацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі