Рашэнні суддзяў па "кватэрнай справе" Міхаіла Снегіра адмененыя

Рашэнні суддзяў па справе аб кватэры, якая фігуравала ў справе былога пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра, адмененыя. Пра гэта паведаміў старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала. Пры гэтым ён дадаў, што суддзя Ілліна вызваленая ад займанай пасады.

В.Сукала заявіў, што з сітуацыі са справай М.Снегіра пасля нарады ў лістападзе мінулага года ў кіраўніка дзяржавы судовая сістэма Беларусі зрабіла адпаведныя высновы.

Нагадаем, што на нарадзе 13 лістапада 2008 года Аляксандр Лукашэнка агучыў інфармацыю пра незаконнае набыццё М.Снегіром 5-пакаёвай кватэры ў Мінску і будаўніцтва катэджа. Кватэра была набытая па зніжаным кошце — за 156 млн рублёў, хаця яе рынкавы кошт быў большым за 500 тысяч долараў ЗША.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі