Расія гатовая даць Беларусі дадатковы рублёвы крэдыт
Расія гатовая выдаць Беларусі дадатковы крэдыт у некалькі дзясяткаў мільярдаў рублёў. Пра гэта заявіў журналістам памочнік прэзідэнта Расіі Сяргей Прыходзька 3 лютага ў Маскве пасля паседжання Вышэйшага Дзяржаўнага савета саюзнай дзяржавы. Паводле ягоных словаў, сума крэдыту не вызначаная, але абсалютна выразна дасягнутая дамоўленасць, што на працягу двухтыднёвага тэрміну цэнтральныя банкі і ўрады дзвюх краінаў сумесна пададуць свае высновы па гэтай просьбе беларускага ўрада.
Адказваючы на пытанне, ці гатовая Расія разгледзець выдачу новага крэдыту, Прыходзька сказаў, што Вышэйшы Дзяржаўны савет даў такое даручэнне. І расійскі прэзідэнт, і прэм'ер-міністр цалкам гэтую ідэю ўспрынялі, гаворка ідзе аб умовах і напрамку выкарыстання.
Па словах С.Прыходзькі, Вышэйшы Дзяржсавет ухваліў антыкрызісны план сумесных дзеянняў дзвюх краінаў, у якім утрымоўваюцца пэўныя меры па нарошчванні выкарыстання расійскага рубля ва ўзаемных разліках.
БелаПАН