Расія хоча ператварыць Крым у мясцовы Лас-Вегас
Урад Расіі хоча стварыць у Крыме ігральную зону з разнастайнымі казіно, гатэлямі ды іншымі забаўляльнымі ўстановамі.
Пра гэта паведамляе censor.net.ua са спасылкай на агенцтва Bloomberg. Па інфармацыі журналістаў, гэтую прапанову актыўна абмяркоўвалі на пасяджэнні ўрада 21 сакавіка. У выніку некалькім расійскім міністрам было даручана да 15 красавіка падрыхтаваць план і бюджэт ігральнай зоны.
На пачатку гэтага тыдня прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што ў Крыме могуць стварыць асаблівую эканамічную зону. Таму аналітыкі мяркуюць, што прэферэнцыі могуць быць распаўсюджаныя і на гульнявы бізнэс.
Фота — topwar.ru