Расія на месяц адтэрмінавала атэстацыю беларускага малака

Патрабаванне федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі (Рассельгаснагляд) аб пастаўках з Беларусі толькі атэставанай малочнай прадукцыі павінна ўступіць у сілу 1 лістапада,а не 1 кастрычніка, як планавалася раней.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе расійскага ведамства. Такім чынам Рассельгаснагляд адрэагаваў на просьбу міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леаніда Русака аб пераносе тэрміну ўвядзення патрабавання.

Апрача таго, зазначылі ў прэс-службе, неабходна ўлічыць "дэталёвае вывучэнне вынікаў праверкі беларускіх малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў, што праходзіць цяпер".

Нагадаем, 14 верасня Рассельгаснагляд накіраваў у Беларусь 10 спецыялістаў, якія павінны абследаваць 57 малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў. З 1 лістапада 2007 года экспарт малочнай прадукцыі беларускіх таваравытворцаў у расійскія рэгіён будуць ажыццяўляць толькі атэставаныя Рассельгаснаглядам суб'екты гаспадарання.

Аналагічны парадак з 1 красавіка 2007 года дзейнічае датычна мяса і мясапрадуктаў. Расельгаснагляд праінспекатваў 37 мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі. Права рэалізаваць прадукцыю на расійскім рынку атрымалі 25 вытворцаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі