Расія нанесла самы маштабны ўдар па ўкраінскай энергетыцы

ДнепраГЭС пасля расійскай атакі

ДнепраГЭС пасля расійскай атакі / Telegram

Расія нанесла самы маштабны ўдар па ўкраінскай энергетыцы за апошні час. Ёсць пашкоджанні аб'ектаў генерацыі, сістэмы перадачы і размеркавання электраэнергіі ў розных галінах. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка.

А старшыня праўлення "Укрэнерга" Уладзімір Кудрыцкі кажа аб самай вялікай за ўвесь час вайны атацы па энергасістэме Украіны.

Як паведамляе hromadske.ua, уначы і раніцай 22 сакавіка расійскія ракеты нанеслі ўдары па Харкаве, Запарожжы, Вінніцкай, Хмяльніцкай, Львоўскай, Івана-Франкоўскай абласцях. Найбольш пацярпеў Харкаў, горад без святла.

Запарожская АЭС апынулася на мяжы блэкаўту — расійскім ударам абясточаная адна з ліній, якая сілкуе станцыю. Яна звязвае АЭС на акупаванай тэрыторыі з аб'яднанай энэргасістэмай Украіны.

Расіяне нанеслі ўдар па найбуйнейшай гідраэлектрастанцыі Украіны — ДнепраГЭС у Запарожжы. Пачаўся пажар. Ва "Укргідраэнерга" паведамляюць, што пагрозы прарыву плаціны няма.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў пра 90 ракет і 60 дронаў-камікадзэ, якія атакавалі ноччу Украіну. Ёсць загінулыя і параненыя. Украінскай СПА ўдалося збіць 55 "шахедаў" і 37 ракет. 

Расія нанесла самы маштабны ўдар па ўкраінскай энергетыцы
Telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі