Расія не бачыць сэнсу купляць кантрольны пакет "Белтрансгазу"

Віцэ-прэм'ер РФ Ігар Сечын заявіў, што пакуль не бачыць вялікага эканамічнага сэнсу ў прапанове Беларусі па набыцці Расіяй кантрольнага пакету "Белтрансгазу". Як нагадвае ІТАР-ТАСС, расійскі газавы холдынг заплаціў за 50% акцый "Белтрансгазу" 2,5 млрд долараў. "Мы лічым, што мы і за 50 адсоткаў пераплацілі", - сказаў віцэ-прэм'ер Расіі. На яго думку, для "Газпрому" вялікага эканамічнага сэнсу ў гэтых інвестыцыях няма, хоць, магчыма, у перспектыве ён з'явіцца.

Па словах Сечына, у цяперашні час Расіі цяжка абмяркоўваць "цану за кантроль", бо беларускі бок дагэтуль не падаў ніякіх пэўных прапановаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі