Расія не будзе размяшчаць у Беларусі ядзерную зброю – А.Сурыкаў

Расія не будзе размяшчаць у Беларусі ядзерную зброю, бо гэта супярэчыць наяўным міжнародным дамовам. Такую заяву Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава цытуе "Інтэрфакс". Саму ядзерную зброя на тэрыторыі Беларусі не размесціш, бо існуе адпаведная дамова, гарантамі якога з'яўляюцца ЗША і РФ, заявіў амбасадар.

Аднак А.Сурыкаў заявіў, што можа весціся гаворка наконт размяшчэння ў Беларусі супрацьракетных сістэм такога ж ўзроўню. Іх размяшчэнне будзе залежаць ад узроўню інтэграцыйнага супрацоўніцтва. Калі гэта робіцца ў рамках саюзнай дзяржавы — гэта адзін узровень гутаркі, калі гэта розныя дзяржавы — гэта цалкам іншы ўзровень, дадаў амбасадар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі