Расія не гатовая даць Украіне другі транш крэдыту
Масква чакае выканання абавязанняў па аплаце Кіевам расійскага газу.
Пра гэта заявіў журналістам міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў. Паводле яго словаў, аплата павінна была прайсці ў студзені, але ўкраінскі бок яе не ажыццявіў. Ён дадаў, што згодна з першапачатковымі дамоўленасцямі ўсю суму фінансавай дапамогі Украіне ў памеры 15 мільярдаў долараў планавалася перавесці да траўня гэтага года, перадае ВВС.
Раней паведамлялася, што завінавачанасць Украіны за газ на пачатак лютага склала каля 3,4 мільярда долараў.