Расія прапаноўвае аднавіць памежны кантроль на беларуска-расійскай мяжы

Расія прапаноўвае аднавіць памежны кантроль на беларуска-расійскай мяжы

Расія лічыць магчымым аднаўленне памежнага кантролю на беларуска-расійскай мяжы. Аб гэтым падчас сустрэчы з кіраўніком беларускага МЗС Уладзімірам Макеем заявіў яго расійскі калега Сяргей Лаўроў.

"Тыя, хто хоча трапіць у Расію, павінныя карыстацца, напэўна, іншымі магчымасцямі. Геаграфічнымі і тэрытарыяльнымі. Там, дзе ёсць міжнародныя пункты пропуску. Але калі мы з Беларуссю выпрацуем адзіную візавую палітыку і ў нас будзе на 100% скаардынавана тое, каму выдаваць візу, а каму не выдаваць, — тады гэтая праблема сама па сабе адпадзе. А тым часам трэба выпрацоўваць нейкія часовыя, прамежкавыя меры. Магчыма, адкрыць для замежнікаў, якія перасякаюць нашу мяжу (беларуска-расійскую — заўвага Еўрарадыё) часовыя пункты пропуску", — сказаў ён.

Памежны кантроль на мяжы Беларусі і Расіі адсутнічае ўжо 20 гадоў. Некалькі месяцаў таму Расія ў аднабаковым парадку перастала прапускаць на сваю тэрыторыю грамадзян трэціх краін, якія перамяшчаюцца з Беларусі ў Расію аўтамабільным транспартам. Кантроль ажыццяўляецца мабільнымі групамі расійскіх памежнікаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі