Расія прапануе ўключыць Беларусь у лік краін-гарантаў для Украіны
Расія прапануе ўключыць Беларусь у склад краін-гарантаў пагаднення з Украінай. З адпаведнай заявай выступіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.
Таксама ён заявіў, што расійскі бок выступае за тое, каб Беларусь працягвала адыгрываць ролю ў арганізацыі перамоваў з Украінай. Пры гэтым перамовы паміж дэлегацыямі Украіны і Расіі могуць праходзіць не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах.
Напярэдадні на гэтую ж тэму выказаўся Аляксандр Лукашэнка. Ён пакрыўдзіўся, што Захад прызнаў афіцыйны Мінск памагатым агрэсара і заявіў, што перамовы не могуць адьывацца без удзелу Беларусі. "Ніякіх сепаратных за спінай Беларусі дамоўленасцяў быць не можа!" — абазначыў ён сваю пазіцыю.
Выглядае, што Расія з гэтымі патрабаваннямі пагаджаецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.