Расія разгледзіць прапанову Лукашэнкі па "Белтрансгазу"
Выступаючы ў чацвер у Магілёўскім дзяржуніверсітэце, кіраўнік Беларусі заявіў, што гатовы саступіць "Газпраму" кантроль над
"Белтрансгазам", але ў абмен на танны газ. Расія гатовая разглядаць прапанову Аляксандра Лукашэнкі па
перадачы пад расійскі кантроль "Белтрансгазу" і Мазырскага
нафтаперапрацоўчага завода, аднак гэтыя пытанні мусяць вырашацца ў межах
агульнай стратэгіі Адзінай эканамічнай прасторы. Пра гэта заявіў
міністр энергетыкі Расіі Сяргей Шматко.
Нагадаем, выступаючы ў чацвер у Магілёўскім дзяржуніверсітэце, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы саступіць "Газпраму" кантроль над "Белтрансгазам", але ў абмен на зніжэнне цэнаў на газ да ўнутрырасійскіх. На сённяшні дзень расійская кампанія валодае 50% акцый "Белтрансгазу".
Як паведамляе ИТАР-ТАСС, Сяргей Шматко заявіў, што 51% акцый "Белтрансгазу" не вырашыць праблемаў, якія былі звязаныя з аператыўным упраўленнем, з тым, што беларускі бок забіраў частку прыбытку на інвестыцыйныя праекты. Пры гэтым ён адзначыў, што гэтую прапанову "можна абмяркоўваць".
Што да Мазырскага НПЗ, то Шматко лічыць, што "трэба вельмі сур'ёзна лічыць эканоміку". "Напрыклад, наколькі выгадна расійскім кампаніям накіроўваць нафту на перапрацоўку ў Беларусь", — сказаў ён і дадаў, што там высокія акцызы. Аднак пры гэтым расійскі міністр назваў прапанову Лукашэнкі добрым сігналам.
Фота — ma-zaika.ru