Расія рыхтуе для Беларусі мільярд долараў – міністр фінансаў М. Корбут

Шматпакутны расійскі крэдыт Беларусь зможа атрымаць яшчэ сёлета. Пра гэта заявіў міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут. Нагадаем, крэдыт у памеры 1 мільярд долараў беларускі ўрад пачаў прасіць у Расіі яшчэ ў пачатку года, адразу пасля падвышэння коштаў на расійскі газ.

Аднак расійскі бок выдаваць крэдыт не спяшаўся, даследаваў стан беларускай эканомікі, патрабаваў у Мінска разнастайныя дакументы.

Паводле інфармацыі Корбута, у Расіі ўнесена на разгляд “удакладненне бюджэту” і яго сума была павялічана. “Такім чынам расійскі бюджэт, магчыма, будзе дыспанаваць неабходнай сумай, каб выдзяліць Беларусі мільярд долараў ужо сёлета”, дадаў ён.

Чакаецца, што яшчэ 500 мільёнаў долараў Беларусь атрымае ад Расіі ў наступным годзе.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі