Расія рыхтуе другі "гумканвой" для адпраўкі ва Украіну ўжо на гэтым тыдні
Пра гэта заявіў кіраўнік Міністэрства замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.
Па яго словах, якія перадае interfax.by, у нядзелю Расія накіравала афіцыйную ноту ў МЗС Украіны, каб паінфармаваць пра падрыхтоўку чарговага канвою з гуманітарнымі грузамі.
Лаўроў кажа, што Расія разлічвае накіраваць другі канвой па тым жа маршруце і ў тых жа параметрах, што і раней. А дамовіцца пра гэта трэба на бягучым тыдні.
Нагадаем, што першы канвой праз украінскую мяжу расійскі бок пусціў, не чакаючы завяршэння ўсіх мытных працэдураў. Па словах украінцаў, назад аўтамабілі ішлі не пустыя, а вывозілі абсталяванне з заводаў Данбаса.
Фота — russektor.com