Расія ў наступным годзе можа запусціць трансгранічныя пераводы ў Беларусь
![Расія ў наступным годзе можа запусціць трансгранічныя пераводы ў Беларусь](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000024_1599824645_406412_big.jpg.webp?itok=A3GbwsLX)
Цэнтрабанк Расіі ў наступным годзе можа запусціць трансгранічныя пераводы ў Беларусь па нумары тэлефона праз сваю Сістэму хуткіх плацяжоў. Дырэктар дэпартамента нацыянальнай плацёжнай сістэмы ЦБ РФ Ала Бакіна мяркуе, што гэта стане магчымым з сярэдзіны 2022 года, паведамляе ТАСС.
Сістэма хуткіх плацяжоў дазваляе фізічным асобам імгненна пераводзіць грошы па нумары тэлефона паміж рахункамі розных банкаў — і сабе, і іншым асобам.
"Другі спосаб — перавод з карткі на картку таксама ў нас запланаваны да канца 2022 года", — кажа Бакіна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.