Расія забараніла ўвоз яблыкаў з Брэсцкай вобласці

Расія забараніла ўвоз яблыкаў з Брэсцкай вобласці

Рассельгаснагляд заявіў, што "сур'ёзна занепакоены працягам спробаў увозу ў Расію з Рэспублікі Беларусь санкцыйнай прадукцыі"

9 сакавіка расіяне выявілі, што да іх пад выглядам беларускай прадукцыі з Брэсцкай вобласці вязуць польскія яблыкі. Пры тавары быў фітасанітарны сертыфіката, выдадзены Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Рэспублікі Беларусь, які пацвярджаў беларускае паходжанне яблыкаў. Але маркіроўка на яблыках паказвала, іх вырасцілі ў Польшчы.

Таму з 17 саквіка Рассельгаснагляд часова забараняе ўвоз яблыкаў з Брэсцкай вобласці Беларусі.

Санкцыі будуць дзейнічаць, пакуль Беларусь не паведаіць пра меры, прынятыя для прадухілення паўтотру такіх парушэнняў. Пры гэтым спецыялісты Рассельгаснагляду павінныя прызнаць гэтыя меры эфектыўнымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі