Расія збірае войска на закінутай базе СССР побач з беларуска-украінскай мяжой

Расія збірае войска на закінутай базе СССР побач з беларуска-украінскай мяжой

Расія канцэнтруе салдат і вайсковую тэхніку на закінутай базе стратэгічнай авіяцыі СССР каля вёскі Зябраўка — у 10 км ад Гомеля і ў 24 км ад мяжы Беларусі і Украіны. На брыфінгу для замежных вайсковых аташэ, прысвечаным плану беларуска-расійскіх вучэнняў, гэты аб'ект увогуле не згадваўся.

Вайсковы гарадок забіты вайскоўцамі. І ўзлётку рамантуюць і чысцяць. Там паласа доўгая, выдатна захавалася, стаянкі цэлыя, рулявыя дарожкі амаль усе цэлыя. І аэрадромная нафтабаза захавалася цалкам, цяпер там “Газпрамнафта”, — цытуе тамтэйшага жыхара гомельскае выданне.

З якой мэтай Расія і Беларусь ажыўляюць закінутую савецкую вайсковую інфраструктуру? Адна справа, калі база ў Зябраўцы знікне пасля вучэнняў. І зусім іншая, калі яна ператворыцца ў дзеючы аб'ект і будзе ствараць пагрозу Украіне.

Нямецкая газета Bild апублікавала магчымы план ўварвання Расіі ў Украіну. Аўтар тэксту Юльян Рэпке піша у сваім твітэры, што на поўдні Беларусі расійскае войска рыхтуецца атакаваць Кіеў.

МЗС Расіі раскрытыкаваў Bild і заявіў, што газета перайшла ўсе магчымыя межы чалавечай маралі і этыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі