Расіян не пусцілі на брытанскае авіяшоў з-за падзеяў ва Украіне

Пра гэта паведамляе Agence France-Press. Авіясалон з'яўляецца ключавой падзеяй для авіяцыйнай прамысловасці і мае важнае значэнне для Расіі, якая імкнецца экспартаваць сваю прадукцыю.

Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі патлумачыла, што яно запрашае прадстаўнікоў замежных дзяржаў для ўдзелу ў Фарнбара ў якасці гасцей дзяржавы, хоць гэта і камерцыйнае мерапрыемства.

“Але ў сувязі з дзеяннямі Расіі ва Украіне нікому з прадстаўнікоў расійскай дзяржавы не было накіравана запрашэнне ад імя ўрада Яе Вялікасці на Фарнбара-2014”, — заявіў прадстаўнік брытанскіх уладаў.

Брытанія ў ходзе крызісу заняла пазіцыю цвёрдага прыхільніка ўвядзення санкцыйных мер, якія заключаюцца ў замарожванні актываў і забароне на паездкі ў сувязі з “расійскім умяшаннем у канфлікт на ўсходзе Украіны”.
Крыніца ў расійскай дэлегацыі таксама паведаміла РИА Новости, што ўдзел дзяржкампаніі “Росабаронэкспарт” у авіясалоне сарвана з-за адсутнасці брытанскіх віз.

Амбасадар Расіі ў Вялікабрытаніі звярнулася з нотай ў МЗС краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі