Расіяне не паверылі, што беларусы вязуць 19 тон рыбы з Фарэрскіх астравоў
Рассельгаснагляд працягвае спыняць грузавікі, якія вязуць прадукты з Беларусі. 17 ліпеня на Смаленшчыне расіяне правяралі груз марожанай рыбы — 19,5 тоны. Па дакументах ён мае паходжанне з Фарэрскіх астравоў, з Мінска яго адправілі ў Санкт-Пецярбург. У наяўнасці быў ветэрынарны сертыфікат ад 16 ліпеня, выдадзены беларускай дзяржаўнай ветэрынарнай службай.
Інспектары мясцовага ўпраўлення Рассельгаснагляду праверылі даступныя ўпакоўкі з ласосем. На іх знайшлі сляды знішчаных старых маркіровачных этыкетак і палічылі, што гэта сведчанне пра спробу змяніць звесткі пра паходжанне грузу ці пра тэрмін яго прыдатнасці. Таму грузавік вярнулі ў Беларусь.