Расіяне зладзілі ў Мінску небяспечныя “пакатушкі” на аўто

Расіяне зладзілі ў Мінску небяспечныя “пакатушкі” на аўто

Небяспечныя “пакатушкі” зладзілі ў Мінску кіроўца і пасажыр аўтамабіля “Пежо” з расійскімі нумарамі. Госці з санкт-пецярбургскага рэгіёну ехалі па вуліцы Арлоўскай. Пакуль кіроўца на вялікай хуткасці ажыццяўляў рызыкоўны манеўр, пасажыр высунуўся з акна і пачаў махаць рукой.

Як патлумачылі Onliner.by  у мінскай ДАІ, у гэтым выпадку былі парушаныя два правілы дарожнага руху — пасажырам забаронена высоўвацца з акна падчас руху (пункт 24.2 ПДР) і пасажыр не быў прышпілены (пункт 9.5 ПДР). За падобныя парушэнні пасажыр і кіроўца могуць быць аштрафаваныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі