Расійскае пасольства хоча сустрэцца з затрыманым гендырэктарам "Уралкалія"
Расійскія дыпламаты накіравалі ў МЗС Беларусі ноту ў справе затрымання беларускімі праваахоўнікамі Уладзіслава Баўмгертнера.
Кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі ў панядзелак у Мінску ў аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, заявіў Следчы камітэт Беларусі. Уладзіславу Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў.
Прадстаўнік расійскага пасольства ў Мінску Уладзімір Марчукоў запэўніў, што гендырэктару "Уралкалія" будзе аказаная ўся неабходная консульская дапамога, інфармуе РІА "Новости". Сустрэча расійскіх дыпламатаў з Уладзіславам Баўмгертнерам, можа адбыцца ўжо ў аўторак ці сераду.
Фота — ria.ru